Aug. 12th, 2010

will_o_wish: (Default)
Як і ўсе нармалёвыя бацькі, думаць пра імя мы пачалі яшчэ да нараджэньня дзіцёнка, варыянт "Алесь" не разглядалі з-за яго вялікай папулярнасьці ў беларускамоўным асяроддзі. Я жадала назваць сына Дамінікам (у гонар прадзеда), але яно не гучала з бацькавым імём і прозвішчам... Так на момант родаў у нас быў толькі адзіны варыянт - Кастусь. Нарадзіўшы дзіця і паглядзеўшы на яго - мы засумняваліся і пачалі перабіраць імёны. Спіс пашырыўся да: Алесь, Кастусь, Тамаш, Тадэвуш і Альгерд. Але мінуў тыдзень, а новы чалавек так і жыў без імя. Не ведаю, колькі б мы яшчэ вагаліся, каб не суседкі па палаце ў 7-ым шпіталі. Неяк я пабегла на чарговую 10-хвілінную сустрэчу з мужам, пакінуўшы спячага сына ў палаце. Праз пару хвілін ён прачнуўся і дзяўчынкі, вырашыўшы мяне не турбаваць, пачалі яго супакойваць, звяртаючыся да яго па імені (яны ведалі ўсе варыянты). На імені Алесь немаўля супакоілася і спакойна дачакалася майго вяртаньня. Так калектыўным розумам было вырашана і замацавана. )

Profile

will_o_wish: (Default)
will_o_wish

May 2013

S M T W T F S
   1234
567 891011
12131415161718
19202122232425
262728293031 

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 27th, 2017 12:31 pm
Powered by Dreamwidth Studios